Уладзіслаў Фядотаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, на дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы ў Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У сезоне 2015 правёў за маладзечанскі клуб 25 матчаў і забіў 2 гола.

У студзені 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Іслач»Футбол. 18-летний полузащитник Вячеслав Федотов подписал контракт с "Ислочью". Сезон 2016 распачаў у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (1:3). Пазней яшчэ некалькі разоў з’яўляўся на полі ў асноўнай камадзе «Іслачы», выходзячы на замену.

Сезон 2017 пачынаў у дублі, але хутка атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў ліпені, у другой палове 2017 года працягваў гуляць за дубль, не з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2018 года трэніраваўся з асновай «Іслачы», аднак у лютым не трапіў на другі турэцкі збор каманды"Ислочь" отправилась на сбор в Турцию. У сакавіку праходзіў прагляд у «Смаргоні»Полузащитники «Ислочи» Маринич и Федотов на просмотре в «Сморгони», аднак так і не перайшоў у гэты клуб. Толькі ў маі вярнуўся ў «Іслач», дзе зноў стаў гуляць за дубль.

У ліпені 2018 года планавалася аддаць паўабаронцу ў арэнду ў пінскую «Хвалю»"Ислочь" отдала Федотова в аренду "Волне", аднак пераход не адбыўся, і футбаліст вярнуўся ў «Іслач»Переход Федотова из "Ислочи" в "Волну" не случился. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»"Лида" арендовала у "Ислочи" Федотова, дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Іслач»Гнедько и Горбачев покинули "Лиду", аднак у сакавіку 2019 года пакінуў клубФедотов покинул "Ислочь".

У красавіку 2019 года зноў стаў іграком «Маладзечна», а ў чэрвені таго ж года перабраўся ў «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, вярнуўся ў «Маладзечна». Працягваў выступаць за каманду і пасял таго, як у 2021 годзе яна далучылася да Першай лігі. Пакінуў маладзечанскі клуб у ліпені 2023 года.

Міжнародная кар’ера 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 25 2 2016 Д1 Іслач 6 0 2017 дубль Іслач 12 0 2018 (1) дубль Іслач 6 0 2018 (2) Д2 Ліда 9 1 2019 (1) Д3 Маладзечна 6 0 2019 (2) Д3 Андэрдог 16 0 2020 Д3 Маладзечна 25 0 2021 Д3 Маладзечна 11 0 2022 Д2 Маладзечна 19 0 2023 (1) Д2 Маладзечна 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць