Балду́к (гун. Болдог — кочка) — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне р. Страча, за 33 км на паўночны захад ад Мядзела, у Балдуцкай групе азёр, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры, створанага ў 1972 г., каб зберагчы ўнікальны ўзгорыста-азёрны прыродны комплекс у Беларускім Паазер′і.
Апісанне Плошча паверхні 0,78 км². Найбольшая глыбіня 39,7 м. Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Аб’ём вады 11,89 млн. м³. Плошча вадазбору 1,6 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дзве ўпадзіны глыбінёй 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-мятровым падняццем. Вада вызначаецца высокай мінералізацыяй (245—270 мг/л) і празрыстасцю. Расліннасць дасягае глыбіні 6—8 м. Упадае ручай з возера Балдучыца, выцякае ручай у раку Страча.
Літаратура
Спасылкі Беларускі Пасейдон
Катэгорыя:Балдуцкая група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна