«Apple Tea» — вядомы беларускі джазавы гурт з Мінска. Адзін з самых вядомых у Беларусі джаз-бэнд, які грае сучасны джаз і ф'южн.
Калектыў заснаваны ў 1994 годзе. Першы склад: Ігар Сацэвіч — лідар, бас-гітара, кампазіцыя і аранжыроўкі, Аляксандр Сапега — барабаны, Алег Дарошын — гітара, Андрэй Матлін — саксафоны, Канстанцін Гарачы — клавішныя, Сяргей Ліпкоўскі — фартэпіяна, аранжыроўка.
У розныя гады ў склад гурта ўваходзілі: Віталь Ямуцееў і Андрэй Бандарэнка (саксафоны), Максім Пугачоў — клавішныя («Беларускія Песняры»), Аляксандр Старажук — перкусія («Ляпіс Трубяцкі», 2002). Калектыў ўдзельнічаў у студыйных запісах многіх вядучых музыкаў Беларусі.
Першы з беларускіх гуртоў выдаў альбом у Расіі (1997 год), першыя выдалі відэаверсію сольнага канцэрта «Angry Girls». З 1994 да 1997 музыкі працавалі, як малы склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, у 2000-2001 — як студыйная група польскай фірмы «PGK Studio International». Па версіі сайта Experty.by альбом «V» заняў трэцяе месца па выніках першых шасці месяцаў 2009 года.Лучшие релизы 2009: топ-10 за первое полугодие / Experty.by 2012 год адзначыўся атрыманнем калектывам Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» ў намінацыі «Лепшы джаз-выканаўца (калектыў)».В Беларуси объявлены победители Национальной музыкальной премии / Experty.by У 2013 годзе музыкі былі ўганараваны аналагічнай прэміяй, аднак адмовіліся выходзіць на сцэну для яе атрымання і выступу праз тэхнічныя праблемы.Apple Tea адмовіліся выступаць на «Нацыянальнай музычнай прэміі» / Тузін Гітоў Па выніках 2013 года альбом гурта «Ten-Ten» увайшоў у тры з чатырох топ-10 сайта Experty.by (альбом адзначылі эксперты сайта, замежныя эксперты і народныя эксперты).Лучшие белорусские альбомы 2013 (+аудио) / Experty.by
Гурт Apple Tea неаднаразова ўдзельнічаў у «Джазавых вечарах» ля мінскай ратушы.ТРЫЁ ГАРАЧАГА, MORFÉ І APPLE TEA ВОЗЬМУЦЬ УДЗЕЛ У «ДЖАЗАВЫХ ВЕЧАРАХ» ЛЯ РАТУШЫ / Тузін Гітоў
У 2005 Apple Tea мелі склад: Ігар Сацэвіч, Аляксандр Сапега, Сяргей Аляксандраў — клавішныя, Ігар Люты — саксафоны, Андрэй Ускоў — гітара. Пад канец 2005 на месца Андрэя Ускова прыйшоў Міхаіл Філіпеня-малодшы, з 2006 з гуртом супрацоўнічаюць саксафаністы Аляксей Кляшчоў і Павел Аракелян, з 2009 — саксафаніст Віталь Ямуцееў.
Дыскаграфія 1999 — Angry Girls 2000 — Bee Dance 2003 — Warsaw Zoo 2006 — Instead of You 2009 — VApple Tea «V» (+аудио) / Experty.by 2013 — Ten-Ten 2015 — М1
Сінглы 2009 — Жыто половее (разам з Akana-NHS)
Удзел у зборніках 2003 — «It’s No Good» — зборнік «Personal Depeche» 2014 — «Pink Sigmund» — зборнік «Experty.by - лепшыя беларускія альбомы 2013»Сборник Experty.by — музыкальная визитка года (+слушать/+скачать)
Склад Ігар Сацэвіч — бас-гітара Аляксандр Сапега — ударныя Канстанцін Гарачы — клавішы Ігар Люты, Віталь Ямуцееў — саксафоны Міхаіл Філіпеня-малодшы — гітара
Літаратура
Спасылкі Яблочный чай — джазовый рецепт из Беларуси / Jazz-Квадрат Старонка гурта на Last.Fm
Катэгорыя:Джазавыя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе