Уладзі́мір Сярге́евіч Ула́шчык (нар. , в. Валіцкаўшчына Мінскай вобласці — ) — беларускі вучоны-медык, фізіятэрапеўт. Міністр аховы здароўя БССР (1986—1990), дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (2005—2010). Акадэмік НАН Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук, прафесар. Унёс значны ўклад у развіццё айчыннай фізіятэрапіі і курорталогіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1959 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу № 29 г. Мінска. З 1959 па 1965 гады вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на лячэбным факультэце. З 1965 па 1968 гады — стажор-даследчык і асістэнт кафедры агульнай хіміі (там жа).

У 1968 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Іёнафарэтычная пранікальнасць скуры і колькасныя заканамернасці электрафарэзу простых іёнаў праз скуру». З 1968 па 1977 гады — навуковы супрацоўнік і кіраўнік аддзела фізічных метадаў лячэння Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Электрафарэз лекавых рэчываў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З 1975 года — член Савета маладых вучоных пры ЦК ЛКСМБ.

З 1976 па 2001 год — старшыня праўлення Беларускага таварыства фізіятэрапеўтаў і курортологов.

З 1977 па 2005 год — загадчык кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1980 годзе атрымаў вучонае званне прафесара па кафедры фізіятэрапіі.

З 1984 па 1987 год — дэпутат Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

З 1986 па 1990 — міністр аховы здароўя БССР.

З 1986 па 1996 год — член Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі.

З 1988 па 1990 год — дэпутат Вярхоўнага савета БССР.

З 1989 года — член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Медыцына».

З 1991 па 1996 год — прэзідэнт Асацыяцыі «Чалавек і народная медыцына».

У 1992 годзе яму была прысвоена кваліфікацыя фізіятэрапеўта вышэйшай катэгорыі.

З 1993 па 2005 год — галоўны рэдактар часопіса «Ахова здароўя». Па цяперашні час намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Ахова здароўя»Cотрудники редакции журнала «Здравоохранение» .

З 1993 па 2005 год — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па фізіятэрапіі.

З 1993 па 2009 — член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня і член экспертных саветаў ВАК Рэспублікі Беларусь.

З 2003 года — ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

З лютага 2005 года па жнівень 2010 года — дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

З 2006 года — галоўны рэдактар часопіса «Навіны медыка-біялагічных навук».

У 2009 годзе быў абраны акадэмікам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізічная медыцына».

З верасня 2010 года — кіраўнік аддзела і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Падрыхтаваў больш за 70 дактароў і кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 150 вынаходак і аўтарскіх сведчанняў, двух навуковых адкрыццяў. Ім і з яго ўдзелам распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць каля 50 фізіятэрапеўтычных апаратаў.

Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 400 часопісных артыкулаў, 50 метадычных рэкамендацый і інструкцый.

Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970). Значок «Выдатніку аховы здароўя» (СССР) (1974). Значок «Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі» (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі за комплекс прац па тэорыі і метадам ультрагукавой тэрапіі (1986). Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1996). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (2003). Нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2004). Ганаровы прафесар БДМУ і Гайдэльбергскага ўніверсітэта, ганаровы доктар медыцыны БДМУ (2001)

Бібліяграфія Аўтар больш 800 навуковых прац, больш за 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, 50 метадычных указанняў і интрукций, больш за 400 часопісных артыкулаў.

Улащик В. С. Физиотерапия. Новейшие методы и технологии. — Справочное пособие. — Мн.: Книжный дом, 2013. — 448 с. Улащик В. С. Электрофорез лекарственных веществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 404 с. Улащик В. С., Лукомский И. В. Общая физиотерапия. — Учебник для студ. высш. уч. завед. — Мн.: Книжный дом, 2008. — 512 с. Улащик В. С. Физиотерапия. Универсальная медицинская энциклопедия. — Мн.: Книжный дом, 2008. — 640 с. Улащик В. С. Очерки общей физиотерапии. — Мн.: Навука и тэхніка, 1994. — 200 с. Улащик В. С. Домашняя физиотерапия. — Мн.: Беларусь, 1993. — 287 с. Улащик В. С. Новые методы и методики физической терапии. — Мн.: Беларусь, 1986. — 175 с. Улащик В. С., Чиркин А. А. Ультразвуковая терапия. — Мн.: Беларусь, 1983. — 254 с. Улащик В. С. Введение в теоретические основы физической терапии. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 238 с. Улащик В. С. Теория и практика лекарственного электрофореза. — Мн.: Беларусь, 1976. — 208 с.

Крыніцы

Літаратура

Академику В. С. Улащику — 70 лет! https://web.archive.org/web/20161201015403/http://cyberleninka.ru/article/n/akademiku-v-s-ulaschiku-70-let Медицинские новости : журнал. — 2013. — № 1 (220). — С. 77—78. Владимир Сергеевич Улащик — известный учёный в области физической медицины (интервью) // Здравоохранение : журнал. — 2013. — Январь (№ 1). Владимир Сергеевич Улащик: к 60-летию со дня рождения // Медицинские новости : журнал. — 2003. — № 1. — С. 28—29.

Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная академия наук Беларуси; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. (Информация: с. 527.) Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. — С. 317. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003. — С. 222.

Спасылкі У. С. Улашчык // НАН Беларусі Уладзімір Сяргеевіч Улашчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі У. С. Улашчык // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі У. С. Улашчык // Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт

Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта