Пілі́п Лаўрэ́нцьевіч Ко́ханаў (, вёска Мілаславічы — 2008 год, Мінск, Беларусь) — беларускі камуністычны і дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (1951—1965), намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР (1965—1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7 — 9 скліканняў. Заслужаны эканаміст БССР (1978). Член ЦК КПБ (1952—1973).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сялянскай сям'і ў вёсцы Мілаславічы (сёння — Клімавіцкі раён). З пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя працаваў рознарабочым, малатабойцам на коксабензольным заводзе ў Варашылаўградскай вобласці Украіны, калгаснікам, рахункаводам, сакратаром сельскага савета ў вёсцы Мілаславічы.
З 1935 года жыў у Мінску, дзе служыў эканамістам-інспектарам, намеснікам начальніка, начальнікам Бюджэтнага ўпраўлення Наркамата фінансаў Беларускай ССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1932—1936). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.
У ліпені 1946 года быў прызначаны намеснікам міністра фінансаў Беларускай ССР. З 1951 па 1965 года — міністр фінансаў Беларускай ССР, з 1965 па 1978 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР.
З 1979 па 1984 год — намеснік дырэктара НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.
Абіраўся дэлегатам XX—XXI, XXIV—XXVII з'ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970), 8-га склікання (1970—1974) і 9-га склікання (1974—1979), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1967).
Памёр у 2008 годзе.
Сачыненні Экономика Белорусской ССР: Краткий обзор и перспективы развития, 1967 Состояние и перспективы работ по созданию автоматизированных систем управления народным хозяйством республики : Докл. на респ. совещ. по применению вычисл. техники и автоматизир. систем упр. в нар. хоз-ве БССР, 6-7 апр. 1973 г. / Гос. плановый ком. Совета Министров Бел. ССР, 1973 Подъём материального благосостояния трудящихся за годы Советской власти : Стеногр. лекции, прочит. на окт. чтениях 20 апр. 1967 г. в г. Минске : Материал в помощь лектору / Правление о-ва «Знание» Бел. СС Стенограмма лекции Председателя Совета Министров БССР, Председателя Госплана БССР тов. Кохонова Ф. Л. на тему: «Народное хозяйство республики накануне XXIV съезда КПСС», прочит. 27 января 1971 г. во Дворце культуры Белсовпрофа. — Минск: Б. и., 1971.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Літаратура Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Т. 3, 1980 Коханаў Піліп Лаўрэнцьевіч // Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт у біяграфіях выкладчыкаў і выпускнікоў : 75 гадоў, 1933-2008. — Мінск, 2008. — С. 269. Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя. [У 5 т.] Т. 5. — Мінск, 1981, стар 324 Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР. — Мінск, 1980.
Спасылкі Коханаў Піліп Лаўрэнцьевіч Біяграфічныя звесткі Народныя камісары і Міністры фінансаў // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Міністры фінансаў БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР