Звышма́лая падво́дная ло́дка або мі́ні-субмары́на — падводная лодка з водазмяшчэннем менш за 150 тон. Звычайна кіруецца экіпажам з 1-2 маракоў, аўтаномнасць плавання моцна абмежаваная. Звышмалыя падводныя лодкі могуць дзейнічаць самастойна або запускаюцца з карабля ці лодкі-носьбіта. Існуюць падлодкі як ваеннага, так і грамадзянскага прызначэння. Першыя падводныя лодкі большасці краін свету ( , , , ) па сучаснай класіфікацыі трапілі б у катэгорыю звышмалых ПЛ.

Узбраенне Міні-субмарыны часцей за ўсё узброены тарпедамі, мінамі альбо могуць несці зарады для дыстанцыйнага падрыву.

Ваеннае прымяненне Звышмалыя субмарыны гістарычна ўжываліся для пранікнення ў бухты праціўніка з мэтай дыверсіі, а таксама ў рашучых сутыкненнях марскіх злучэнняў. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі дадзенага класа перыяду другой сусветнай вайны з'яўляюцца японская Ko-hyoteki, нямецкая Seehund і англійская (англ.) бел..

Акрамя згаданага прызначэння, міні-субмарыны ўжываліся для разведкі і дастаўкі грузаў. Сучаснае прадстаўнікі класа знаходзяць прымяненне пры выратаванні экіпажаў патанулых субмарын, а таксама для выканання спецаперацый і для перавозкі наркотыкаў.

Літаратура А. Е. Тарас. Сверхмалые подводные лодки 1914-2004. — Мн.: Харвест, 2004. — 248 с. — 3000 экз. — ISBN 985-13-2223-7.

Спасылкі Уладзімір Шчарбакоў Грозныя «карлікі» Аэра-падводная лодка «Пігмей» // simvolika.org Субмарыны для ВМС і... наркагандляроў Звышмалыя падводныя лодкі, часопіс Замежны ваенны агляд, №11 1976

Катэгорыя:Падводныя лодкі