«Unia» — беларускі фолк-рок гурт, заснаваны ўлетку 2006 года ў Мінску.
Гісторыя Першы склад гурта налічваў 9 асобаў. У канцы кастрычніка 2006 года было запісана першае дэма, якое музыкі прэзентавалі на радыё «Сталіца».
З 2007 года гурт пачаў выступаць у мінскіх клубах, у лютым адбыўся дэбют у хіт-парадзе «Тузін гітоў», хоць пасля першага ж тура песня «Свахначка» вылецела з хіт-парада. Неўзабаве гурт пакінула скрыпачка, затое з'явіўся дудар. Каманда ўзяла удзел у фэсце «Фолк-безумие» ў Мінску ды выступіла на беларускім тэлебачанні (у праграме «Музыкальный плей-офф»), пасля чаго здабыла ўхвальныя водгукі крытыкаў. Замест двух вакалістаў з'явіўся новы франтмен.
У чэрвені гурт прайшоў адбор на «Басовішча 2007», на якім заняў трэцяе месца. У кастрычніку 2007 года запрацаваў афіцыйны сайт гурта. Неўзабаве адбылася чарговая змена вакаліста. Пазней гурт перамог на студэнцкім фэсце «Такие пряники». У канцы 2007 гурт узяўся за запіс дэбютнага альбому.
На Раство 2008 года гурт правёў акустычны канцэрт у жывым эфіры Беларускага нацыянальнага радыё. У маі 2008 года быў прэзентаваны дэбютны альбом «Долам».
У 2009 годзе гурт узяў удзел у фэсце «Підкамінь-2009». На пятым фэсце беларускай музыкі «Амбасовішча» «Unia» заняла трэцяе месца. У тым жа годзе гурт Unia быў узнагароджаны ганаровым прызом ад Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва за ўнёсак у развіццё беларускай альтэрнатыўнай музыкі.
У 2012 годзе гурт выпускае другі студыйны альбом «Едзем».Unia нарэшце даехала да альбома / Еўрарадыё У 2015 годзе Unia прадпрымае спробу змяніць фармат свайго гучання, выпусціўшы новы EP «Usled za Taboj» і заявіўшы пра магчымасць адмовы гурта ад этнікі.Гурт Unia выдаў EP "Usled za Taboj" (+слухаць) / Experty.by
Дыскаграфія
Рэлізы 2008 — Крынічанька (інтэрнэт-сінгл) 2008 — Долам 2012 — Едзем 2015 — Usled za Taboj (EP)
Удзел у зборніках 2008 — НезалежныЯ (песня «Хлопец пашаньку пахае») 2008 — LiveSound. Made in Belarus (песня «Крынічанька») 2008 — Не заганяйся (песня «Крынічанька») 2009 — Budzma (песня «Крынічанька»)
Літаратура
Спасылкі Unia на Last.fm Unia Вконтакте
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта