Аляксе́й Алякса́ндравіч Яно́віч (нар. , в. Зачэпічы Навагрудскага павета, Баранавіцкай вобласці) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1985—1987).

Біяграфія Пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута шэсць год працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркай, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі абласны камітэт КПБ.

Быў прызначаны першым сакратаром Карэліцкага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

У 1985—1987 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля яго перавялі ў Маскву, працаваў загадчыкам аддзела, першым намеснікам начальніка Сакратарыята Вярхоўнага Савета СССР, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, начальнікам Упраўлення аграпрамысловага комплексу апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па аграрных пытаннях.

Крыніцы

Літаратура Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ