Снуды́ — возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 10 км на поўнач ад горада Браслаў, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр (другое па велічыні сярод іх) і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Назва Некаторыя даследчыкі лічаць угра-фінскімі фарманты -ты, -ды (азёры Дрывяты, Дрысвяты, Снуды)Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск, 1994. С. 528..
Гідраграфія Плошча 22 км². Найбольшая глыбіня 16,5 м. Даўжыня 8,8 км. Найбольшая шырыня 4,9 км. Даўжыня берагавой лініі 34,4 км. Аб’ём вады 107 млн м³. Плошча вадазбору 113 км². Схілы катлавіны вышынёй да 30 м, на ўсходзе і паўднёвым-усходзе абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усходняга берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагі нізкія, пераўвільготненыя. Пойма шырынёй ад 5 да 150 м. Упадзіны чаргуюцца з пясчанымі мелямі, большасць з якіх парасла трыснягом.
На возеры 11 астравоў агульнай плошчай 1,6 км² (Ліпавец, Турмас, Лакіна, Краснагорка і інш.). У малаводныя гады мелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі гліністае, глыбокія ўчасткі дна высланы сапрапелем.
На поўдні возера злучана пратокай з возерам Струста, на ўсходзе — канавай з возерам Воласа Паўночны, на поўначы ўпадаюць ручаі з азёр Астравіты і Войты. У заліў на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Турмуз.
Экалогія Уздоўж берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м, пашырана да глыбіні 2 м; падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, карп, плотка, амур белы, лінь, мянтуз, акунь і іншыя віды рыб.
Возера ўваходзіць у Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», у зону адпачынку Браслаў. У 1985 годзе на возеры Снуды створаны арніталагічны заказнік агульнай плошчай 2200 гектараўРешение Витебского областного исполнительного комитета от 25.03.1985 № 98 «О создании орнитологического заказника местного значения на озере Снуды Браславского района».
Пляцоўка для АЭС У 1968—1971 гадах Снудская пляцоўка разглядалася як асноўнае месца для будаўніцтва першай Беларускай атамнай электрастанцыі. У верасні 1971 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР нават зацвердзілі сумесную пастанову аб яе ўзвядзенні на беразе возера. Аднак праз год з-за больш спрыяльных геалагічных умоў і меншых капітальных выдаткаў праект быў перанесены на суседняе возера Дрысвяты ў Літоўскую ССР, дзе пазней пабудавалі Ігналінскую АЭС.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі