Генадзь Васілевіч Кісялёў (, Каломна, Маскоўская вобласць, РСФСР — , Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык, археограф. Доктар філалагічных навук (1994), кандыдат гістарычных навук (1964).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачых. Маці паходзіла з сям’і селяніна Віцебскай губерні. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1953). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Архіўнага аддзела Міністэрства ўнутраных спраў ЛітССР (1953—1956). Вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце (1956—1959). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў ЛітССР (1960—1963) і старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР (1963—1971). З 1971 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Член СП СССР (з 1964).
Жонка — Яніна Міхайлаўна, дзве дачкі — Лія і Наталля, унук Ян.
Дзейнасць У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).
Даследаваў беларускую літаратуру, гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі XIX стагоддзя, жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».
Выбраная бібліяграфія Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. — Мн., 1963. З думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. — Мн., 1966. Загадка беларускай «Энеіды». — Мн., 1971. Пра паэтаў і вершы // Полымя. — 1971. — № 8. «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. — 1974. — № 3. Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1975. — № 4. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с. Героі і музы. — Мн., 1982. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. — Мн., 1988. Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. — Мн., 1989. Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. — Мн., 1990. Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. — 1993. — № 6. Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. — Мн., 1994. Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. — 1995. — № 11. Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. — 1996. — 2, 9 жн. Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. — 2001. — № 3. Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. — 2001. — № 3. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. — Мн., 2003. Смак Беларушчыны. — Мінск : Лімарыус, 2013. — 496 с. — ISBN 978-985-6968-31-3.
Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.
Крыніцы
Літаратура — С. 294. — С. 185.
Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва / Укл. Л. Кісялёва, А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2009.
Спасылкі Корбут В. Летописец из кельи Святого Игнатия // Беларусь сегодня. — 2014. — № 5 (2438).
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Архівісты Беларусі