Life, да 3 снежня 2025 года — life:) — брэнд беларускага аператара сотавай сувязі ЗАТ «БеСТ». Прадастаўляе паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS (WCDMA / HSDPA / HSUPA / HSPA +) і 4G (праз сетку beCloud), трэці па колькасці абанентаў аператар сотавай сувязі.

Гісторыя ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 24 сакавіка 2005 г. атрымала ліцэнзію на прадастаўленне паслуг сувязі стандарту GSM, а падключэнне абанентаў пачалося ў снежні 2005 года. Заснавальнікамі ЗАТ з’яўляліся навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» з долямі ў статутным фондзе 75 % і 25 % адпаведна. Абодва заснавальнікі — дзяржаўнай формы ўласнасці.

У лістападзе 2007 года кампанія правяла рэбрэндынг і падала новы дэвіз «Свой сярод сваіх».

29 ліпеня 2008 года турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell падпісала пагадненне аб набыцці 80 % акцый ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый». Частка акцый набыта ў Дзяржкаммаёмасці Беларусі (заснавальнікі кампаніі без выплат перадалі яму права кіравання акцыямі).

У снежні 2008 года кампанія зрабіла чарговы рэбрэндынг і пачала аказваць паслугі пад гандлёвай маркай life:), якая выкарыстоўваецца даччынай кампаніяй Turkcell на Украіне. Дэвіз кампаніі стаў «Магчыма ўсё».

У лістападзе 2009 года life:) (Беларусь) першым у краіне пачаў аказваць паслугі сувязі стандарту 3G, а з сакавіка 2010 года — беларускі мабільны аператар life:) пачаў выкарыстоўваць сетку 3.75G (HSPA+) .

У сакавіку 2011 года life:) першым у Беларусі пачаў тэставанне тэхналогіі LTE (4G).

23 мая 2012 года life:) (Беларусь) запусціў унікальную для краіны праграму лаяльнасці my life:), якая дазваляе атрымліваць значныя скідкі на розныя мерапрыемствы і пакупкі. Праз год, 11 чэрвеня 2013 года, праграма афіцыйна названа Лепшай праграмай лаяльнасці ў рэгіёне Усходняя Еўропа на цырымоніі атрымання ўзнагарод самага прэстыжнага сусветнага конкурсу ў вобласці розных праграм лаяльнасці The Loyalty Awards.

У лістападзе 2012 года life:) (Беларусь) прапанаваў сваім абанентам новую лінейку тарыфных планаў пад назвай «йо» у камплекце з наборам карысных паслуг.

У лютым 2014 года кампанія ўпершыню ў Беларусі запусціла сістэму «SMS — білет» — аналаг існуючага жэтона на адну паездку ў метрапалітэне.

Вясной 2014 года life:) (Беларусь) запусціў новую кампанію пад назвай «life:) Вялікая сетка». Мэта кампаніі — зламаць мяжу паміж рознымі сеткамі і стварыць камфортныя і выгадныя ўмовы для зносін незалежна ад таго, паслугамі якога беларускага мабільнага аператара карыстаецца выкліканы абанент. Таксама кампанія прапанавала сваім абанентам новую лінейку тарыфных планаў «XS», «S», «M», «L» і «XL», распрацаваную з улікам актуальных патрэбаў і найбольш сучасных тэндэнцый на рынку мабільнай сувязі.

13 красавіка 2017 года life:) адкрыў бясплатны доступ да Facebook і TUT.BY. На старонцы https://0.freebasics.com/ абаненты life:) могуць бясплатна чытаць навіны, дазнавацца пра надвор’е, знаёміцца з рознымі артыкуламі пра здароўе, адукацыю і многае іншае.https://42.tut.by/538546

Як заўважыў у 2018 годзе намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец, ЗАТ «БеСТ» не займае настолькі вялікай долі на рынку сотавай сувязі, каб прызнаць яго дамінуючым суб’ектамblr.belta.by.

20 верасня 2018 года аператар абвясціў пра абнаўленне візуальнага стылю. Фірмовымі колерамі кампаніі сталі ярка-сіні і жоўты.

4 мая 2021 года life:) першым у Беларусі запусціў бескантактны перанос нумара ў сваю сетку. Цяпер карыстальнікам неабавязкова наведваць салон, дастаткова купіць сім-карту ў інтэрнэт-краме аператара ці ў партнёраў (больш за 900 гандлёвых кропак па ўсёй Беларусі. Стойкі з сім-картамі размешчаны каля кас і ў брэнд-зонах аператара) і актываваць у дадатку «life:) Рэгістрацыя», выбраўшы пункт «Перанесці свой нумар», працэдура займае 24 гадзіны, на гэты час даецца часовы нумар.

25 жніўня 2021 года аператар стаў першым у Беларусі, які запусціў цалкам аддаленае падключэнне на тарыфы з eSIM. Аформіць eSIM і выбраць тарыф можна не выходзячы з дому — у дадатку «life:) Рэгістрацыя».

У снежні 2022 года турэцкі мабільны аператар Turkcell, які раней валодаў 80 % акцый ЗАТ «БеСТ», выкупіў іх у беларускага Дзяржкаммаёмасці за 1165,66 долараў і стаў адзіным уладальнікам мабільнага аператара life:).

Статыстыка На май 2014 года сетка 2G Life ахоплівала 93,7 % тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала каля 99,74 % насельніцтва краіны. Сетка 3G Life ахоплівала 29,6 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае каля 82,10 % насельніцтва.

Сетка Life на Беларусі абслугоўваецца каля 4 000 базавымі станцыямі стандарту GSM900/DCS1800/NODEB2100.

Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 105 краінах свету. Life (Беларусь) мае 15 уласных цэнтраў абслугоўвання па ўсёй Беларусі. Дылерская сетка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь налічвае 132 эксклюзіўных пункты продажаў, каля 277 афіцыйных прадстаўнікоў кампаніі (дылераў) , 170 крам партнёраў «Еўрасетка» і «Сувязны», якія прапануюць паслугі Life (Беларусь).

Салоны Life прысутнічаюць у 120 гарадах краіны.

Таксама па ўсёй Беларусі працуе да 100 актыўных прадаўцоў (прамоўтараў) кампаніі на 50 месцах.

Нумар абанента Life Аператар Life (Беларусь) выдае нумары з сеткавым кодам 25. Тэлефонныя нумары ў міжнародным фармаце: +375 25 ххх хх хх. З уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі «Перанос нумара» (MNP) нумары абанентаў могуць прымаць іншыя значэнні.

Крытыка Беларускі тэлеграм-канал «За Байнэт» не аднойчы фіксуе адыход аператара да блакіровак інтэрнэту з 2020 года. Амаль таго life:) прыняў рашэнне аб прадастаўленні бонусаў сваім абанентам. Як нагадала прэс-служба аператара, прычынай праблем сталі меры, прынятыя ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.https://primepress.by/news/kompanii/operator_life_takzhe_kompensiruet_otklyuchaemyy_v_noyabre_mobilnyy_internet-27099/

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі SMS-білет Карта пакрыцця Старонка life:) у сац.сетцы Facebook Старонка life:) в TWITTER Старонка кампаніі на youtube life:) запусціў HSPA+ у Менску і Гомелі

Катэгорыя:Аператары мабільнай сувязі Беларусі