Праваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены — колішні праваслаўны храм у вёсцы Рагава (Мінскі раён, Беларусь).

Гісторыя Каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме — сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: «Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г.»; напрастольны сярэбраны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з сярэбранымі выявамі евангелістаў з надпісам: «Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича»; Евангелле ў 1/4 л. — таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаннем, — «дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.».Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии

Прыход Станам на 1876 год прыхаджанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і КамкіРасписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. № 14 1876). 1893 год — 2013 вернікаў (979 мужчын, 1034 жанчыны)Статистическое описание православных приходов литовской епархии — старонка 47

Гл. таксама Свята-Георгіеўская царква (Рагава)

Спасылкі Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии Метрические книги Роговской церкви

Катэгорыя:З’явіліся ў 1869 годзе Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Рагава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна