Ядвіга Іосіфаўна Бяга́нская (псеўданім: Ядвіга Рута; , Верхняудзінск, цяпер Улан-Удэ — , Мінск) — , .
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і беларускіх перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922 годзе. З 1924 года ў Мінску. У 1924 годзе паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыла ў 1930 годзе. Настаўнічала ў Мінску, Рэчыцы. У 1937 годзе былі арыштаваны яе муж паэт Аляксандр Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 года арыштавана і сама Бяганская і 4 студзеня 1938 года асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6 лістапада 1947 года. У пачатку 1948 года ўзяла шлюб з мастаком Міхаілам Якаўлевічам Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 годзе ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 года жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954 годзе. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям’ёй у Мінск.
У 1956—1963 гадах працавала рэдактарам на Беларускім радыё. З 1963 года на пенсіі.
Памерла 3 красавіка 1992 года ў Мінску і была пахавана на Паўночных могілках.
Творчасць Пачала публікаваць вершы з 1926 года. З 1953 года пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957 года. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978).
У 2018 годзе апублікаваны вершы Я. Бяганскай перыяду другой паловы 1920-х гадоўЯдвіга Бяга́нская. ПЕСНІ МАЕ — ГЭТА ПТУШКІ КРЫЛАТЫЯ. Вершы.
Літаратура
Агняцвет Э. Слова пра сяброўку // ЛіМ. 1968, 27 лют. | Васілеўская Г. Вытокі творчасці // Работніца і сялянка. 1978, ? 2 БП, т. 1.
Спасылкі Віктар Жыбуль. «СЭРЦА REQUIEM СПЯВАЕ…». Невядомыя вершы Ядвігі Бяганскай
Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі