Мікола Засім, Мікала́й Арцё́мавіч За́сім (, в. Шані, цяпер — ) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў па найме на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 годзе ўступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у КПЗБ. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 годзе зняволены ў Пружанскую турму. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — партызан, інструктар Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944—1946 гадах — загадчык аддзела Пружанскага райвыканкама. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945). Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у брэсцкай абласной газеце «Заря» (1948—1957), затым — у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб’яднаннем.
Пахаваны ў Брэсце на Трышынскіх могілках.
Творчасць Дэбютаваў вершамі ў 1928 (часопісы «Маланка», «Літаратурная старонка», «Асва», газеты «Наша воля», «Наша праца», у Айчынную вайну — у падпольных газетах «Заря», «За Родину»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты