Крысціян Дзакарда (; нар. ) — італьянскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера Клубная Крысціян быў адным з найлепшых выхаванцаў «Балонні», дэбютаваў за асноўны склад у 2001 годзе пад кіраўніцтвам Франчэска Гвідаліна, адразу замацаваўся ў аснове і атрымаў выклік у моладзевую зборную Італіі. У 2004 годзе перайшоў у «Палерма», галоўным трэнерам якога быў Гвідалін. Сезон 2008/09 правёў у «Вольфсбургу» і зноў злучыўся з Франчэска ў «Парме» ў 2009 годзе.

24 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з «Міланам». Пераход быў часткай абмену ігракамі паміж клубамі, з «Мілана» ў «Парму» накіраваўся Джамель Месбах. У складзе «Мілана» Крысціян гуляў рэдка, за два з паловай сезоны толькі 17 разоў з’явіўся на полі ва ўсіх турнірах.

31 жніўня 2015 года перайшоў у склад дэбютанта Серыі A — футбольнага клуба «Карпі», падпісаўшы двухгадовы кантракт«Карпи» приобрел Дзаккардо у «Милана». by.tribuna.com. Улетку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Вічэнцы». Па заканчэнні сезона пакінуў «Вічэнцу».

У кастрычніку 2017 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Хамрун Спартанс»Чемпион мира-2006 экс-защитник «Милана» Дзаккардо перешел в мальтийский «Хамрун Спартанс». by.tribuna.com. Пакінуў каманду з Мальты па заканчэнні сезона 2017/18.

У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Трэ Фіёры» з чэмпіянату Сан-Марына. 9 ліпеня 2019 года, роўна праз 13 гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце свету, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная С 2004 по 2007 годы выступаў за нацыянальную зборную Італіі, правёў у яе складзе 17 матчаў, забіў адзін гол. Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2006, дзе тройчы выйшаў на поле і вызначыўся аўтаголам у матчы супраць ЗША.

Дасягненні Клубныя «Вольфсбург»: Чэмпіён Германіі: 2009

«Трэ Фіёры»: Уладальнік Кубка Сан-Марына: 2019

Міжнародныя Італія: Чэмпіён свету: 2006

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Трэ Фіёры Катэгорыя:Ігракі ФК Хамрун Спартанс Катэгорыя:Ігракі ФК Вічэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Карпі Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Спецыя Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2006