Малы Узень (, ) — рака ў Саратаўскай вобласці Расіі і Заходне-Казахстанскай вобласці Казахстана.

Даўжыня ракі 638 км, плошча вадазбору 18,2 тыс. км². Бярэ пачатак у Яршоўскім раёне Саратаўскай вобласці, на поўнач ад горада Яршоў. Цячэ паралельна Вялікаму Узеню. Упадае ў бясцёкавыя Камыш-Самарскія азёры. Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні каля сяла Малы Узень скаладае 3,4 м³/с. У вярхоўях Малога Узеня ёсць некалькі невялікіх азёр. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Малый Узень // Большая Саратовская Энциклопедия Маркин В. Н., Чернобровкин Н. Н. Оценка оросительной способности реки Малый Узень в Саратовской области // Международный научный журнал «Национальная ассоциация учёных», № 78, 2022.

Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Казахстана