Зміцер Бандарэнка (нар. , ) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны на 2 гады турмы пасля падзей 19 снежня 2010 года, палітвязень Беларусі, вязень сумленняhttps://www.amnesty.org/en/latest/news/2012/04/belarus-urged-free-remaining-prisoners-conscience-after-two-released/.

Біяграфія У 1984 г. скончыў Інстытут фізічнай культуры. Працаваў трэнерам-выкладчыкам і ў незалежнай тэлестудыі «ТОП». Быў дырэктарам па маркетынгу фірмы «Дайнова»http://belarusprofile.com/be/profile/bandarenka-dzmitry-yaugenavich. У 1995—1996 гг. працаваў на незалежным Радыё 101,2http://www.svaboda.org/content/backgrounderembedded/9505360.html. Быў адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97» і каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Адзін з арганізатараў маршу свабоды ў Мінску ў 1999 годзе з удзелам больш за 30 тысяч чалавек, які суправаджаўся сутыкненнямі з міліцыяй і вайскоўцаміhttp://90s.by/years/1999/marsh-svabody.html , і маршу свабоды ў Мінску ў 2000 годзеhttps://charter97.org/ru/news/2010/3/15/27335/. З'яўляецца сябрам БАЖhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=49658.

Арышт і зняволенне Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 г. быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. 20 снежня 2010 года Бандарэнку арыштавалі ва ўласнай кватэры і змясцілі ў СІЗА КДБ. 12 студзеня 2011 года «Amnesty International» прызнала Бандарэнку вязнем сумлення і заклікала да яго вызвалення.

27 красавіка 2011 г. судом Першамайскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Равінская) Бандарэнка быў асуджаны да 2 год калоніі агульнага рэжыму, па версіі следства, за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт.342 КК РБ)http://www.svaboda.org/content/article/16795156.htmlhttp://spring96.org/be/news/42917. 2 лютага 2011 года Равінская была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза.

За кратамі Бандарэнка перанёс дзве аперацыі, у тым ліку — на пазваночніку. Пасля таго як яму далі магчымасць стаць на ногі пасля аперацыі, адміністрацыя калоніі ўзмацніла жорсткасць умоў утрымання палітвязня. Зміцеру былі забароненыя палка-мыліца, а таксама артапедычны абутак; было забаронена днём ляжаць; належала хадзіць строем; загадваліся таксама «лёгкія» віды работ, што магло вельмі шырока трактавацца. Нягледзячы на цяжкі стан здароўя, Бандарэнку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленніhttp://protivpytok.org/zmicer-bandarenka-napisa%D1%9E-prashenne-ab-pamilavanni.html. Знаходжанне ў такіх ўмовах магло мець сур’ёзныя наступствы для жыцця і здароўя. На фоне гэтых падзей Бандарэнка быў вымушаны падпісаць прашэнне аб памілаванніhttp://protivpytok.org/zalozhniki-vlasti-ispytanie-pytkami-chast2.html.

Прашэнне аб памілаванні было напісана 1 лютага 2012 года. На другі дзень пасля напісання прашэння, 2 лютага 2012 года, Бандарэнку вярнулі мыліцу, артапедычны абутак і дазволілі не хадзіць строем з хворай спінай.

Вызваленне 15 красавіка 2012 года палітвязня вызвалілі з калоніі № 15 у Магілёве, дзе ён адбываў пакаранне, згодна з указам прэзідэнта Беларусі аб памілаванніhttps://spring96.org/be/news/51703.

На волі Бандарэнка пацвердзіў, што ў СІЗА КДБ у дачыненні да яго і іншых зняволеных ужываліся катаванні, аказваўся моцны псіхалагічны ціск. Судзімасць з палітыка не была знятая, таксама было ўстаноўлена прафілактычнае назіраннеhttp://protivpytok.org/politzakluchennye/dmitrij-bondarenko .

Эміграцыя Летам 2012 года Бандарэнка знаходзіўся ў Польшчы, папраўляў там сваё здароўе і збіраўся назад у Мінск. Аднак праз пераслед апазіцыі ў Беларусі, які абвастрыўся пасля плюшавага дэсанту, вырашыў не вяртацца на Радзіму.

Намінацыі У пачатку верасня 2011 года Зміцер Бандарэнка быў намінаваны на Прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі». Кандыдатуру палітвязня вылучыў на прэмію польскі дэпутат Марак Мігальскіhttp://www.svaboda.org/a/24322085.html.

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі