Мікалай Мікалаевіч Носаў (, 10(23).11.1908,  — ) — савецкі пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў 1932 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў кінарэжысёрам (1932—1951). Літаратурны дэбют — у 1938 годзе. Аўтар кніг для дзяцей: аповесці «Віця Малееў у школе і дома» (1951; Дзяржаўная прэмія СССР, 1952; фільм «Два сябра», 1955), цыкла гумарыстычных апавяданняў «Фантазёры» (1957; аднайменны фільм, 1966); трылогіі «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў» (1954), «Нязнайка ў Сонечным горадзе» (1958), «Нязнайка на Месяцы» (1964—1965; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя Н. К. Крупскай, 1970 г.). Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі.

Катэгорыя:Выпускнікі УДІКа Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Нязнайка Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Драматургі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Н. К. Крупскай Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Расіі Катэгорыя:Асобы на марках