Віктар Мікалаевіч Хвалю́к (, Брэст) — беларускі хімік.

Дацэнт хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), кандыдат хімічных навук.

З 1991 года здзяйсняе метадычнае кіраўніцтва сістэмай прадметных алімпіяд школьнікаў па хіміі ў Рэспубліцы Беларусь.

Член метадычнай камісіі і член журы Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды па хіміі школьнікаў СНД і краін Балтыі з 1994 г. З 1994 г. афіцыйны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь і з 1996 г. галоўны ментар нацыянальнай зборнай каманды школьнікаў Беларусі на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе (IChO).

Аўтар серыі падручнікаў, задачнікаў і метадычных дапаможнікаў па хіміі для сярэдняй школы і для ВНУ.

Спасылкі Хімічныя алімпіяды Беларусі: ілюстраваная гісторыя

Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі хімічнага факультэта БДУ