Алёна Беланожка (, ) — беларуская паэтэса.

Скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай (2004), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», рэдактарам і метадыстам па культурна-дасугавай дзейнасці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў газетах «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», часопісе «Маладосць» і інш. Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба» (2007).

Літаратура Трэнас В. 10 красавіка: Сустрэча-імправізацыя з маладымі паэтэсамі // Эл.рэсурс suc_biel_lit

Спасылкі «Сцэнарый поспеху»  — інтэрв’ю Алёны Беланожкі для сайта «Родныя вобразы»

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты