У́да — рака ў Хабараўскім краі Расіі, басейн Ахоцкага мора.

Даўжыня ракі 457 км. Плошча вадазбору 61 300 км². Сярэдні расход вады 510 м³/с. Сярэдні гадавы сцёк 16,096Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Мінералізацыя вады менш за 50 мг/л. Пачынаецца двума вытокамі на горным хрыбце Джагды. Упадае ў Удскую губу Ахоцкага мора. У вусці ракі порт Чумікан. Густата рачной сеткі 0,7-0,9 км/км². Найбольш буйныя прытокі: Шэўлі, Гербікан, Галам (злева), Чагар, Мая, Джана, Удыхын (справа).

Рака з'яўляецца месцам нерасту ласасёвых рыб.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ахоцкае мора