Кірыл Дарашэнка (нар. , Новамаскоўск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Стандарт» з Навіх Санжараў.
Клубная кар’ера Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў за рэзервовыя каманды клуба, таксама аддаваўся ў арэнду ў алчэўскую «Сталь» і кіраваградскую «Зорку».
У 2010 годзе перайшоў у данецкі «Алімпік», з якім стаў пераможцам спачатку Другой, а потым і Першай лігі чэмпіянату Украіны. 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца» (0:4). У красавіку 2015 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны.
У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», але за год правёў толькі адзін матч, пасля чаго перайшоў у марыупальскі «Ільічовец». У студзені 2017 года пакінуў марыупальскі клуб.
У сакавіку 2017 года далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт"Торпедо-БелАЗ" объявил о подписании контракта с Кириллом Дорошенко. football.by.. Хутка замацаваўся ў аснове жодзінцаў у якасці цэнтральнага паўабаронцы, але ўлетку страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ". football.by..
У лютым 2018 года стаў іграком пэтроўскага «Інгульца». У ліпені 2018 года перайшоў у грузінскі клуб «Калхеці-1913», за які гуляў да канца года. Са жніўня 2019 года пачаў выступаць у Другой лізе Украіны за клуб ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі, пакінуў каманду ў снежні 2020 года. У маі 2021 года далучыўся да «Стандарта» з Навіх Санжараў у чэмпіянаце Палтаўскай вобласці.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2013/14 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК ВПК-Агра Шэўчэнкіўка Катэгорыя:Ігракі ФК Калхеці-1913 Поці Катэгорыя:Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Алчэўск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк