Па́рыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Парычы.

Геаграфія Сельсавет знаходзіцца на поўначы Светлагорскага раёна, прыкладна за 30 кіламетраў ад горада Светлагорск.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Парычы. 24 верасня 1926 года сельсавет скасаваны, замест яго ўтвораны Казлоўскі сельсавет, а частка тэрыторыі адыйшла да Парыцкага местачковага савета.

1 снежня 2009 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казлоўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области . 12 лістапада 2013 года Парыцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 3691 чалавек.

Населеныя пункты У Парыцкі сельсавет уваходзяць 15 населеных пунктаў (насельніцтва паводле перапісу 2009Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года ]): вёска Высокі Полк (109 чал.) вёска Вярхлессе (110 чал.) вёска Ельнічкі (26 чал.) аграгарадок Казлоўка (718 чал.) вёска Кастрычнік (46 чал.) вёска Кнышэвічы (50 чал.) вёска Ліпнікі (9 чал.) вёска Майсееўка (154 чал.) вёска Пагонцы (20 чал.) гарадскі пасёлак Парычы (2 030 чал.) вёска Прудок (255 чал.) вёска Пясчаная Рудня (7 чал.) вёска Селішчы (36 чал.) вёска Скалка (71 чал.) вёска Судавіца (352 чал.)

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе