Цэнтра́льны выкана́ўчы камітэ́т СССР (ЦВК СССР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады СССР у 1922—1938 гадах, які выбіраўся Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў і перыядычна (а на практыцы — эпізадычна) збіраўся на сесіі ў прамежках паміж Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў.

ЦВК СССР выбіраў Прэзідыум, які з’яўляўся вышэйшым органам улады СССР у перыяды паміж сесіямі, а таксама чатырох старшыняў ЦВК па ліку саюзных рэспублік. Чарговыя сесіі ЦВК СССР павінны былі склікацца тры разы ў год, а надзвычайныя — па пастанове Прэзідыума ЦВК СССР, па патрабаванні СНК СССР або ЦВК саюзнай рэспублікі. На практыцы за перыяд з 1922 па 1937 гады ўсяго адбылося 8 з’ездаў Саветаў і 24 сесіі ЦВК працягласцю ад 1 да 12 дней. Большасць сесій ЦВК СССР праходзілі ў Маскве, па адной — у Ленінградзе і Тыфлісеhttp://www.knowbysight.info/1_sssr/09011.asp. Функцыянаваў да 1938 года.

ЦВК СССР фармаваў Савет народных камісараў СССР, Вярхоўны суд СССР. Быў падсправаздачны Усесаюзнаму з’езду Саветаў.

Структура ЦВК Да 1924 года ЦВК СССР — аднапалатны орган, заснаваны на падставе арт. 6 Дагавора аб утварэнні СССРДоговор об образовании СССР. Складаўся з 371 прадстаўніка саюзных рэспублік, якія выбіраліся прапарцыйна іх насельніцтву. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў складзе 19 членаў.

Па Канстытуцыі СССР 1924 года складаўся з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў колькасці 21 чалавека (у яго ўваходзілі Прэзідыумы Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей у поўным складзе).

З’езды Саветаў I Усесаюзны з’езд Саветаў (30 снежня 1922 года) II Усесаюзны з’езд Саветаў (26 студзеня — 2 лютага 1924 года) III З’езд Саветаў (13—20 мая 1925 года) IV З’езд Саветаў (18—26 красавіка 1927 года) V З’езд Саветаў (20—28 траўня 1929 года) VI З’езд Саветаў (8—17 сакавіка 1931 года) VII З’езд Саветаў (28 студзеня — 6 лютага 1935 года) Надзвычайны VIII З’езд Саветаў (25 лістапада — 5 снежня 1936 года)

Старшыні ЦВК СССР Міхаіл Іванавіч Калінін (1922 — 12.01.1938) — ад РСФСР Рыгор Іванавіч Пятроўскі (30.12.1922 — 12.01.1938) — ад Украінскай ССР Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў (30.12.1922 — 16.06.1937) — ад Беларускай ССР Міхаіл Восіпавіч Стакун (17.06.1937 — 14.11.1937) — ад Беларускай ССР Нарыман Кербалаі Наджаф аглы Нарыманаў (30.12.1922 — 19.03.1925) — ад ЗСФСР Газанфар Махмуд аглы Мусабекаў (21.05.1925 — 12.01.1938) — ад ЗСФСР Недзірбай Айтакаў (21.05.1925 — 21.07.1937) — ад Туркменскай ССР Файзула Губайдулаевіч Хаджаеў (21.05.1925 — 17.06.1937) — ад Узбекскай ССР Нусратула Максум (Лутфулаеў) (18.03.1931 — 04.01.1934) — ад Таджыкскай ССР Абдула Рахімбаевіч Рахімбаеў (04.01.1934 — 07.09.1937) — ад Таджыкскай ССР

ЦВК Савецкіх рэспублік ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Абхазіі (1921—1931) ЦВК Азербайджанскай ССР (1921—1938) ЦВК Армянскай ССР (1921—1938) ЦВК Беларускай ССР (1921—1938) ЦВК Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (1920—1924) Усегрузінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (Грузінская ССР) (1921—1938) ЦВК ЗСФСР (1922—1937) ЦВК Казахскай ССР (1937—1938) ЦВК Кіргізскай ССР (1937—1938) Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) (РСФСР) (1917—1938) ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (1919—1920) ЦВК Таджыкскай ССР (1930—1938) ЦВК Туркестанскай ССР (1918—1924) ЦВК Туркменскай ССР (1925—1938) ЦВК Узбекскай ССР (1925—1938) Усеўкраінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УУЦВК) (Украінская ССР) (1919—1938) ЦВК Харэзмскай ССР (1920—1924)

Падведамныя ўстановы Камітэты Часовы камітэт па загадванню навуковай і вучэбнай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (1925 — люты 1926) Камітэт па загадванню навуковай, вучэбнай і літаратурна-выдавецкай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (люты 1926 — снежань 1926) Камітэт па загадванню навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (снежань 1926 — 1937)

Афіцыйныя выданні Весткі ЦВК СССР і УЦВК Саветаў рабочых, сялянскіх, чырвонармейскіх і казачых дэпутатаў (1923—1938) Веснік ЦВК, СНК і СТА СССР (1923—1924)

Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1938 годзе Катэгорыя:Дзяржаўны лад СССР