«Гарады за жыццё» — міжнародная акцыя супраць смяротнага пакарання, якую распачала ў Рыме каталіцкая «Супольнасць Святога Эгідзія». У Беларусі акцыя адбываецца з 2010 года, ініцыявала яе правядзенне Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Гісторыя
У свеце акцыя «Гарады за жыццё» адбываецца штогод з 2002 года 30 лістапада, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў княсте Таскана ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне.Далучайцеся да акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання” (відэа)
30 лістапада ў розных краінах свету асвятляюць пражэктарамі славутыя помнікі архітэктуры, каб нагадаць пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання.
«Гарады за жыццё» у Беларусі
З 2010 году ў Мінску 30 лістапада актывісты Кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» запальваюць знічы там, дзе славуты Касцёл святых Сымона і Алены.
30 лістапада 2013 года каардынатар Кампаніі праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда разам з праваабаронцай Тамарай Чыкуновай наведалі Рым, дзе каля Калізея прайшла акцыя «Гарады за жыццё, гарады супраць пакарання смерцю». Каля асветленага Калізея, дзе сабралася некалькі соцен рымлян, з інфармацыяй аб наяўнасці смяротнага пакарання ў Беларусі выступіў Андрэй Палуда.Андрэй Палуда: “Я выбіраю жыццё!”
Спасылкі http://www.santegidio.org https://charter97.org/ru/news/2016/11/30/232884/ http://spring96.org/be/news/81386 http://kg.akipress.org/news:48789 http://spring96.org/be/news/74368 http://www.fergananews.com/news.php?id=7813&print=1 http://spring96.org/be/news/74383 http://spring96.org/be/news/85517 http://dp.spring96.org/be/news/67512 http://spring96.org/be/news/38396 http://spring96.org/be/news/67538 Катэгорыя:Правы чалавека