«Славяна-балгарская гісторыя» («История славянобългарска», оригиналное назва: Историѧ славѣноболгарскаѧ ѡ народе і ѿ цареи и ѡ стыхъ болгарскихъ і ѡ въсехъ деѧнїа ї битиа болгарскаѧ) — гістарычная кніга з прапагандысцка-публіцыстычным характарам напісаная балгарскім іераманахам Паісіям  Хілендарскім ў 1762 годзе. У кнізе ён заклікаў да абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, да барацьбы за культурна-нацыянальнае адраджэнне, за дасягненне царкоўнай самастойнасці і за вызваленне ад асманскага прыгнёту.

Крыніцы Крыніцамі для «Славяна-балгарская гісторыя» сталі «Кніга гістарыяграфія» Маўра Арбіні, «Дзеі царкоўныя і грамадзянскія» , сачыненні і грамат балгарскіх цароў з афонскіх кнігасховішчаў.

Змест Уступленне «Аб карысці гісторыі» Прадмова «Да тых, якія хочуць прачытаць і пачуць» «Збор гістарычны аб балгарскім народзе» - разглядае перыяд з самых старажытных часоў да страты Балгарыяй незалежнасці ў канцы XIV ст. Пасляслоўе. «Гісторыя славяна-балгарская» разыходзілася ў рукопісах і кампіляцыях (каля 70 спісаў) па ўсёй краіне. Адыграла вялікую ролю ў абуджэнні і ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці балгарскага народа ў эпоху Адраджэння. Аказала значны ўплыў на наступнае развіццё балгарскай гістарыяграфіі.

«Царственік» 1844 г., складзены Хрыстакі Паўлавічам з'яўляецца першым друкаваным выданнем «Гісторыі славяна-болгарскай» хоць Паісій не паказаны як аўтар.

Сёння арыгінал «Гісторыя славяна-балгарская» захоўваецца ў  на Афоне.

Літаратура «Паисий Хилендарски и неговата епоха», София, 1962; Никитин С. А. «Паисий Хилендарский и современная ему южнославянская историография», в сборнике: «Славянскае источниковедение», М., 1965; Конобеев В. Д. «Българското националноосвободително движение. Идеология, программа, развитие», София, 1972; Хрыстовы Хр. «Паисий Хилендарски», София, 1972. Е. П. Наумов.

Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі Катэгорыя:Літаратура Балгарыі Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Гістарычныя творы XVIII стагоддзя