«Псалмяры», «Псальмяры» — хрысціянскі музычны гурт з Мінска.

Утварэнне

У 1998 годзе частка музыкаў, якія складалі групу праслаўлення мінскай царквы «Ісуса Хрыста» (да гэтай жа царквы належыць гурт Новы Іерусалім), прынялі запрашэнне пастара Веніяміна Бруха і цалкам прысвяцілі сябе музычнай дзейнасці. Напачатку гурт склалі лідар музычнага служэння царквы Зміцер Пятроўскі, гітарыст Зміцер Варэнік і басыст Ілля Іваноў, астатнія дадаліся пазней.

Узнагароды

У 2005 годзе атрымалі гран-пры конкурсу вакальна-інструментальных ансамбляў, прысвечанага памяці Уладзіміра Мулявіна, які праходзіў у межах міжнароднага фэсту «Залаты шлягер-2005».

Дыскаграфія

«Двигайся, Господь!» (2001) «Любимые песни поклонения-1» (2002) «Покажи мне небеса» (2003) «Brighter then sunshine» (2003) «Любимые песни поклонения-2» (2004) «Лицом к лицу» (2005) «На Беларусі Бог жыве» (запіс канцэрта, прысвечанага дню Рэфармацыі, 2005) «Оглянись вокруг» (2006) «13 желаний» (2008)

Зборнікі

«Беларускі хрысьціянскі хіт-1» «Беларускі хрысьціянскі хіт-2»

Склад

Зміцер Пятроўскі — лідар-вакал, клавішныя Кацярына Пятроўская — скрыпка Зміцер Варэнік — гітара Анатоль Каляда — ударныя Ілля Іваноў — бас Уладзімір Рачкевіч — гукарэжысёр

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Хрысціянскія музычныя гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1998 годзе