«Садъ» — беларускі музычны гурт з Брэста, створаны ў 1990 годзе. Выконвае песні па-руску.
Гісторыя Дэбютны альбом («Меланхолия») быў запісаны Уладзімірам Серафімавым, Віталем Кунцам, Анатолем Харытонавым у 1990 годзе. Пасля гэтага гурт атрымаў запрашэнне на магілёўскі фэст «Будь спок!»-1991, сярод удзельнікаў якога быў і «Нейро Дюбель». Паводле згадак аднаго з арганізатараў фэсту Юрыя Раманава, «Садъ» стаў тады галоўным правалам «Будь спока!» з прычыны адсутнасці клавішных, драм-машынкі і гуку астатніх інструментаў удзельнікаў гурта
На студыі ў Брэсцкім педагагічным інстытуце былі запісаныя яшчэ два неафіцыйныя альбомы («Вивисекция» і «Садъ и змей»). Афіцыйна песні тых гадоў былі перавыдадзеныя пазней у альбоме пад назвай «Меланхоличный садъизм», хоць часта годам ягонага выхаду пазначаецца 1990.
У 1995 годзе на студыі «Грын-Хаўс» у Брэсцкім парку імя Першага мая былі запісаныя альбомы «Помойка» і «Чай хана…». У 1996 годзе да гурта далучыўся Аляксей Казлоў. У наступным годзе на фірме «Вігма» выдадзеная кампакт-касета «Мы пред врагом не спустили». У 1998 годзе гурт узяў удзел ва ўсерасійскім рок-фэсце «Rock-Line» (Кунгур), дзе заняў першае месца з 226 удзельнікаў. Запісаны альбом «С котом по эту сторону окна». Склад «Саду» папоўніла Марына Карпук. У 1999 замест Аляксея Казлова з’явіўся Аляксандр Катовіч. Выдадзены альбом «Зоосадъ». У 2000 запісаны альбом «Перекурчик в деревенском кабаре». У 2004 у Расіі выйшаў чарговы альбом «Паутинка в небо», які атрымаў перавыданне і шырокае прызнанне. Гурт пачаў з’яўляцца на радыё і тэлебачанні, на песні альбома былі знятыя кліпы. Цераз год у Маскве пачалося перавыданне ўсёй дыскаграфіі «Саду», выдадзены канцэртны альбом «Да пришли вы все…». У 2008 годзе гурт «Садъ» узяў удзел у фэсце «Рок-каранацыя» ў Маладзечна. У 2011 годзе выйшаў альбом «Баллада о гордом рыцаре», у 2012 — апошні на дадзены момант альбом «Чистый керосинъ».
Апошнім часам замест Віталя Кунца, які разам з жонкай Марынай з’ехаў у Маскву, разам з «Садам» выступае ўдарнік гурта «Сьцяна» Аляксей Кузняцоў.
Музычны стыль гурта адныя крытыкі называюць сумессю гранжу, фолку і рэгі, іншыя ж чуюць у музыцы «Саду» элемэнты панку, арт-року, джазу і савецкай эстрады, трэція лічаць, што стыль гурта ўнікальны і не падддаецца азначэнню. Паводле вызначэння саміх удзельнікаў гурта, іхні стыль музыкі завецца «этнепанк» (ад рус. Это не панк — гэта ня панк). На канцэртах удзельнікі гурты задзейнічаюць гітару, бас, акардэон, флейту, ударныя. Падчас запісу альбомаў да іх могуць дадавацца скрыпка, віяланчэль, бонгі, тамбурын, балалайка, труба, гелікон і саксафон.
Склад Уладзімір Серафімаў — музыка, тэксты, гітара, спеў Анатоль Харытонаў — бас-гітара, клавішныя, аранжыраванне, гукарэжысура Віталь Кунц — ударныя Марына Кунц (Карпук) — флейта Аляксандр Катовіч — акардэон
Былыя ўдзельнікі Аляксей Казлоў — акардэон, трамбон
Дыскаграфія «Меланхолия» (1990) «Вивисекция» «Садъ и змей» «Помойка» (1995) «Чай хана…» (1996) «Мы пред врагом не спустили» (1997) «С котом по эту сторону окна» (1998) «Зоосадъ» (1999) «Перекурчик в деревенском кабаре» (2000) «Лучшие Садъовые песни» (2002) «Паутинка в небо» (2004) «Да пришли вы все…» (2005, канцэртны запіс) «МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм» (2006) «Билетик» («Слон на ромашке», 2009) «Баллада о гордом рыцаре» (2011) «Чистый керосинъ» (2012) «Лучшие Садъовые песни» (2012)
Літаратура
Спасылкі Афіцыйная старонка Старая афіцыйная старонка
Афіцыйная суполка Укантакце Інтэрв’ю з Уладзімірам Серафімавым
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Гурты Брэста