Дзяра́жанка — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 21 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 ‰. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны вёскі Лагады, у напрамку на паўночны захад ад вёскі Лапаты. Упадае ў Нёман у напрамку на ўсход ад вёскі Турэйск. Вадазбор на поўдні Лідскай раўніны. Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае.

Літаратура

— С. 185.

Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана