Зазу́лька — рака ў Беларусі, у Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 ‰. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Вярбілкі Шчучынскага раёна, упадае ў Нёман за 1 км ніжэй ад вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна. Вадазбор у межах Лідскай раўніны і Верхнянёманскай нізіны. У пойме Нёмана працякае праз старыцы. У верхнім цячэнні перасыхае.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана