Во́льшына, Мяшто́ўка — рака ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 44 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Задвор'е, працякае па паўднёва-ўсходняй ускраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвенскае вадасховішча насупраць вёскі Навасёлкі (Зэльвенскі раён). Ад вусця на працягу 4 км каналізаваная.

Літаратура

— С. 487.

Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі