Смаргонскія малочныя прадукты — прадпрыемства ў Беларусі, у горадзе Смаргонь. Пабудавана ў 1973—1976 гадах.

Спачатку асноўная вытворчасць завода складалася з трох цэхаў: натуральнамалочнага, маслацэха і цэха сухога абястлушчанага малака. У 1985 годзе была праведзена рэканструкцыя маслацэха. У 1991 годзе праведзена рэканструкцыя сушыльнай ўстаноўкі. У 1992 годзе пабудаваны двухузроўневы вытворчы корпус ўчастка вытворчасці тварагу.

У 1996 годзе Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака ператвораны ў ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты». З 29 снежня 2011 года ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты» рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» у якасці філіяла.

Літаратура

Катэгорыя:Прадпрыемствы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Смаргонь Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Смаргонскага раёна Катэгорыя:Вытворцы малочных прадуктаў Беларусі Катэгорыя:1976 год у Беларусі