Тэадор Северын Кі́тэльсен (, 27 красавіка 1857 – 21 студзеня 1914) — нарвежскі мастак, графік і ілюстратар, знакаміты сваімі пейзажамі і малюнкамі на міфалагічныя сюжэты, у першую чаргу выявамі троляў.

Біяграфія Тэадор нарадзіўся ў маленькім гарадку (Kragerø) у сям'і купца Ёханеса Кітэльсена і яго жонкі Гурыянэ, другім з васьмі дзяцей. З дзіцячага ўзросту ён пачаў маляваць. Паколькі бацька рана памёр, Кітэльсен з ранняга ўзросту быў вымушаны працаваць. У тым ліку ён на кароткі час ездзіў у сталіцу Нарвегіі Крысціянію працаваць вучнем маляра.

Калі Кітэльсен працаваў вучнем гадзіншчыка, яго гаспадар пазнаёміў Кітэльсена з заможным мецэнатам і аматарам мастацтва (), які дапамог яму паступіць у школу мастацтваў у Крысціяніі і аплаціў навучанне. Кітэльсен вучыўся ў Крысціяніі два гады, пасля чаго адправіўся ў Мюнхен, каб працягнуць навучанне, ізноў за кошт Ола.

Праз тры гады ў Кітэльсена пачаліся фінансавыя цяжкасці, з-за таго, што Ол больш не мог яго забяспечваць. Карціны прыносілі мала грошай. У выніку ён вымушаны быў вярнуцца ў Нарвегію. Тады ж Кітэльсен адслужыў у арміі. Пасля арміі дзякуючы стыпендыі ён на кароткі час змог паехаць у Парыж, а затым ізноў у Мюнхен. У 1883 годзе Кітэльсен разам з нарвежскімі мастакамі Эрыкам Верэншолем і атрымаў заказ на ілюстрацыі да трохтамовага выдання нарвежскіх народных казак.

Паколькі Кітэльсен вельмі сумаваў па радзіме, у 1887 годзе ён вярнуўся ў Нарвегію і больш яе не пакідаў. Ён атрымаў працу наглядчыка на востраве Скомвер (, Лафатэнскія астравы). Мясцовая прырода натхніла яго на стварэнне некалькіх серый малюнкаў, якія былі выдадзены асобнымі кнігамі (тэксты напісаў таксама Кітэльсен): «Жыццё ў цяжкіх абставінах» (Fra Livet i de smaa Forholde, 1890), «З Лафатэнскіх астравоў» (Fra Lofoten, 1890-1891) і «Вядзьмарства» (Troldskab, 1892).

У 1889 годзе Кітэльсен пазнаёміўся з дзяўчынай па імі Інга Крысцінэ Даль (), якая была на дзесяць гадоў маладзейшай за яго. Вельмі хутка яны ажаніліся.

У сярэдзіне 1890-х гадоў Кітэльсен стварыў сваю самую знакамітую кнігу — «Чорная смерць» (). Кніга была прысвечана эпідэміі чумы, якая прайшла па ўсёй Еўропе ў сярэдзіне XIV стагоддзя і стала прычынай смерці мільёнаў чалавек, у тым ліку спустошыўшы Нарвегію.

Увосень 1907 года Кітэльсен здзесніў паездку ў гарады Нутадэн і Р'юкан для агляду выдатных прамысловых і энергетычных новабудоўляў кампаніі «Норск Гідра», пасля якой на працягу канца 1907-га і пачатку 1908 года піша серыю карцін «Казкі вадаспаду» — пяць вялікіх акварэляў, якія ў казачнай форме распавядаюць гісторыю гэтага будаўніцтва.

У 1908 годзе Кітэльсен быў узнагароджаны Ордэнам Святога Олафа — найвышэйшай узнагародай Нарвегіі. У 1911 годзе ён напісаў аўтабіяграфію «Людзі і тролі, успаміны і мроі. Аўтабіяграфія» (Folk og Trold, minder og drømme. Selvbiografi).

У сучаснай культуры Шматлікія нарвежскія блэк-метал гурты (напрыклад Burzum і Carpathian Forest) выкарыстоўвалі некаторыя карціны Кітэльсена для афармлення вокладак сваіх альбомаў.

Галерэя

Ілюстрацыі з кнігі «Чорная смерць» (Svartedauen)

Бібліяграфія Кнігі, выдадзеныя Кітэльсенам: Жыццё ў цяжкіх абставінах. У 2-х частках. Крысціянія, [1889 і 1890 гг.] () З Лафатэнскіх астравоў. У 2-х частках. Крысціянія, 1890 і 1891 гг. () Вядзьмарства. Крысціянія, () Кніга забыцця. Крысціянія-Капенгаген, 1892 () Ці ёсць душа ў жывёл? Капенгаген, () Kludesamleren. Берген, 1894 () У жывёльным царстве. Берлін-Лейпцыг, () Выслоўі. Берген, () Чорная смерць. Крысціянія, 1900 () Выявы і словы. [Крысціянія, 1901] () Людзі і тролі, успаміны і мроі. Крысціянія-Капенгаген, 1911 () Замак Сорыя-Морыя. Крысціянія, 1911 () Løgn og forbandet digt. Крысціянія-Капенгаген, 1912 () Кола Зямное. Крысціянія, ()

Кнігі, ілюстраваныя Кітэльсенам: П.Кр.Асб'ёрнсен і Ёрген Му. Кніга казак для дзяцей. У 3-х тт. Капенгаген, 1883, 1884 і 1887 гг. ()

Спасылкі

Музей Кітэльсена

Катэгорыя:Мастакі Нарвегіі Катэгорыя:Ілюстратары казак Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа