Аляксандр Герасімавіч Казлоў (1918, в. Любаўка, Аткарскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 1943, , Гомельскай вобласці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, наводчык гарматы 53-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 лютага 1918 года ў вёсцы Любаўка Саратаўскай губерні (цяпер — Калінінскі раён, Саратаўская вобласць). З 1932 года працаваў у Саратаве тынкоўшчыкам і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе.

У 1940 годзе быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены.

У верасні 1943 года вызначыўся ў баі за вёску Пасудава Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

22 лістапада 1943 года ў баі ля рабочага пасёлка Васілевічы (цяпер горад) Гомельскай вобласці Беларусі гвардыі старшы сяржант А. Г. Казлоў загінуў смерцю храбрых.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі і ў баях за ўтрыманне плацдарма на правым беразе Дняпра гвардыі старшаму сяржанту Казлову Аляксандру Герасімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці Беларусі.

Узнагароды Зорка Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Памяць На радзіме Героя ўсталяваны помнік. У горадзе Васілевічы адной з вуліц прысвоена яго імя.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Румянцев Н. М. Люди Легендарного подвига. — Саратов, 1968.

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Васілевічах Катэгорыя:Памерлі ў Рэчыцкім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці