thumb|300px|right|Элементы AA. thumb|300px|right|Элемент сілкавання AA у параўнанні з іншымі тыпамі (4-ы злева).AA (таксама: R6, LR6, 316, А316, Mignon, Stilo, у прастамоўі «пальчыкавая батарэйка») — аднаэлементная цыліндрычная сухая электрычная батарэя стандартаванага памеру. Вырабляюцца з 1907 года і з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным тыпапамерам электрычных батарэй (гальванічных элементаў сілкавання і акумулятараў). Батарэйкі тыпу АА часта выкарыстоўваюцца ў партатыўных электронных прыладах.
Намінальнае напружанне — 1,5 В у гальванічных элементаў, 1,2 В — у Ni-Cd і Ni-MH акумулятараў, 1,6 В у Ni-Zn акумулятараў.
У СССР элементы сілкавання АА мелі абазначэнне 316 (з солевым электралітам, гандлёвая марка «Уран М») і А316 (са шчолачным электралітам, гандлёвая марка «Квант»).
Існуюць літый-іонныя акумулятары падобнага тыпаразмеру (14500), з намінальным напружаннем 3,7 В, што можа пашкодзіць большасць прылад, разлічаных на напружанне 1,2—1,5 В.
Магчымыя значэнні ёмістасці СолевыяШчолачныяLi-FeS2NiZnNiCdNiMHНазва паводле стандарта IECR6LR6FR6ZR6KR6HR6Ёмістасць550 — 1500 mAh1000 — 2980 mAh2000 — 3000 mAh1500 — 1800 mAh600 — 1500 mAh1400 — 3000 mAhНамінальнае электрычнае напружанне1.50 V1.50 V1.50 V1.65 V1.25 V1.25 VПеразараджвальнасцьНеНекаторыяНеТакТакТак Прыведзеныя значэнні ёмістасці солевых і шчолачных элементаў слушныя пры разрадзе малымі токамі, якія не перавышаюць дзясяткі мА. Пры разрадзе токамі ў сотні мА, ёмістасць гэтых элементаў змяншаецца ў некалькі разоў.
Прылада Элемент AA уяўляе сабой цыліндр, дыяметрам 13,5 — 14,5 мм. Даўжыня элемента разам з кантактным выступам дадатнага полюсу складае 50,5 мм. Цыліндрычная частка пакрыта ізаляванай абалонкай. Вывады размяшчаюцца на процілеглых тарцах цыліндру. Дадатны вывад ўяўляе сабой выступ, дыяметрам 5,5 мм і вышынёй не менш як 1 мм. Адмоўны вывад уяўляе сабой плоскую ці рэльефную кантактную пляцоўку, дыяметрам не менш як 7 мм.
Вага можа адрознівацца ў шырокіх межах. Так, напрыклад:
Солевыя: Samsung Pleomax AA/R6 — 14 г GP Greencell AA/R6 — 18 г Шчолачныя: Panasonic Essential Power AA/LR6 — 22 г Duracell Turbo AA/LR6 — 24 г Ni-Mh: Sanyo eneloop BK-3HCC — 30 г GP AA 2700 mAh — 30 г.
У ранніх асобніках батарэй цынкавы стакан (для сухіх элементаў) ці стальны нікеляваны (для шчолачных) непасрэдна служыў адным з электродаў. Аднак такая канструкцыя элементаў часта была прычынай кароткіх замыканняў, а таксама такія элементы былі вельмі схільныя да карозіі. Сучасныя гальванічныя элементы маюць ізаляваны металічны ці пластмасавы корпус, які засцерагае элемент ад кароткіх замыканняў і ад карозіі.
Гл. таксама Батарэйка Батарэйка AAA Батарэйка «Крона» Тыпаразмеры гальванічных элементаў Гальванічны элемент Хімічная крыніца току Нікель-метал-гідрыдны акумулятар (NiMH) Нікель-кадміевы акумулятар (NiCd) Літый-іонны акумулятар (Li-Ion)
Спасылкі
Катэгорыя:Крыніцы сілкавання