Мабіл ( [moʊˈbiːl]) — партовы горад на поўдні ЗША, трэці па велічыні горад штата Алабама, порт у бухце Мабіл-Бэй Мексіканскага заліва, у вусці ракі Мабіл.

Заснаваны ў 1711 годзе. 206,5 тыс.жыхароў (1997). Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Прамысловасць: суднабудаўнічая (у тым ліку платформ для марскога бурэння), суднарамонтная, хімічная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, харчовая. Вытворчасць гліназёму. Дзейнічаюць Паўднёва-Алабамскі ўніверсітэт і Універсітэт Мабіла.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хэнк Ааран — амерыканскі бейсбаліст Станіслаў Генадзевіч Галактыёнаў (1937—2011) — амерыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэлявання. Ліндсей Хардынг (нар. 1984) — амерыканская баскетбалістка

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Алабамы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1702 годзе