Жаўтушка зяноўцавая (Colias myrmidone) — дзённы матылек з роду у складзе сямейства бялянак.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 23-28 мм Размах крылаў 45-55 мм. Асноўны фон крылаў аранжавы або цёмна-жоўты. Ніжні бок крылаў у самца — ярка-жоўты, у самкі — жоўты. Пярэднія крылы на вяршыні дыскальнай ячэйкі з адзінкавымі чорнымі плямкамі. Заднія крылы самца маюць фіялетавы адліў. У абодвух палоў па краі крылаў праходзіць чорная аблямоўка, у самкі — больш шырокая і з жоўтымі прыкраявымі плямкаміСочивко А. В., Каабак Л. В. Определитель бабочек России. Дневные бабочки. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, Астрель, 2012. — 320 с..
Арэал Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Паўночна-заходні Казахстан. У Усходняй Еўропе заходняя мяжа арэала праходзіць па цэнтру Польшчы, дзе від сустракаецца лакальна, а далей на поўдзень сустракаецца па паўночных Карпатах. Маюцца дадзеныя пра знаходкі ў Венгрыі, румынскай Малдавіі і Трансільваніі, на поўначы Малдовы. Від даволі звычайны на поўдні Беларусі і на поўначы Украіны, лакальна сустракаецца ў сярэдняй паласе Расіі. Далей на ўсход спарадычна сустракаецца на поўдні Сярэднярускага ўзвышша і Паўднёвага Урала. На паўднёвым усходзе арэал ахоплівае стэпы ПрыдоньяМоргун Д. В., Довгайло К. Е., Рубин Н. И., Солодовников И. А., Плющ И. Г. Дневные бабочки (Hesperioidea и Papilionoidea, Lepidoptera) Восточной Европы. CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». — Минск, Киев, М.: 2005..
Месцапражыванне Сустракаецца на ўзлесках і прасеках ў шыракалістых і змешаных лясах, на поўначы арэала сустракаецца ў сухіх хвойніках. Часцей сустракаецца ў раёнах вапняковых выхадаў.
Біялогія Ва Усходняй Еўропе развіваецца ў двух пакаленнях. Час лёту першага пакалення адбываецца з сярэдзіны красавіка (на поўначы арэала — з мая) да канца чэрвеня; другога пакалення з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня. На поўдні арэала можа адзначацца трэцяе пакаленне, матылі якога лётаюць у канцы верасня — пачатку кастрычніка.
Вусень зялёнага колеру з больш цёмнай лініяй, якая праходзіць на спіне і жаўтлявай на баку. Зімуе дарослы вусень або кукалка.
Кармавыя расліны вусеняў — .
Літаратура Львовский А. Л., Моргун Д. В. — Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России), М.: КМК, 2007
Спасылкі Бабочки Кавказа — Colias myrmidone (Esper, ) — Желтушка мирмидон Бабочки Московской области — Colias myrmidone (Esper, 1781) Желтушка ракитниковая
Катэгорыя:Бялянкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1781 годзе