Гуля́ўнік (Sisymbrium) — род кветкавых раслін сямейства .

Распаўсюджанне Каля 90 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай паласе Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы (Анды) і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі былога СССР расце 25 відаў. На Алтаі сустракаецца 4 віды .

Расце па камяністых схілах, у стэпах і як пустазелле на палях, агародах і ў садах, уздоўж дарог, пераважна на пясчаных глебах, багатых мергелем.

Шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе аднагадовыя і зімуючыя пустазеллі , ; на поўдні еўрапейскай часткі і ў Сярэдняй Азіі ― зімуючае пустазелле ; на ніжняй Волзе, Доне і Паўночным Каўказе ― , які размножваецца каранёвымі атожылкамі.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя, радзей шматгадовыя травы.

Лісце перыстараздзельнае або перыстанадрэзанае, голае або апушанае простымі валасінкамі. Кветкі жоўтыя ў доўгіх гронках. Чашалісцікі прамыя або адтапыраныя. Пялёсткі з кіпцікаў, даўгавата-авальныя. Плод — струк.

Хімічны склад Пустазельныя віды ўтвараюць шмат дробнага насення, якое ўтрымлівае да 30 % тлустага алею. Многія віды — шкодныя або атрутныя расліны, паколькі ўтрымліваюць у насенні гліказіды тыпу сінігрыну, якія ўтвараюць пры расшчапленні гарчычныя алеі з вострым пахам і пякучым смакам.

Практычнае выкарыстанне На пашах і пакладах і у маладым стане з’ядаюцца вярблюдамі, авечкамі, даюць добры сілас.

Насенне некаторых відаў у Азіі ўжываюць замест гарчыцы.

Некаторыя віды служаць у народзе ў якасці лекавых раслін; напрыклад,  ужываўся для лячэння лёгачных хвароб у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы.

Віды Існуе больш за 50 відаў родуВіды роду Sisymbrium паводле The Plant List..

Некаторыя віды:

Літаратура

Спасылкі

Гулявник на agbina.com

Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі