Алесь Таболіч (нар. 16 чэрвеня 1979, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі музыка, лідар гуртоў Znich, STOD, дызайнер, мастак, майстар па тату і перманентным макіяжы.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і мастакоў Рыгора і Марыі ТаболічаўАлесь Таболич: «Я вылавливал неформалов и бесплатно их убивал!» / ultra-music.com. Жыў у Рагачове, Магілёве. У дзесяцігадовым узросце пераехаў у Мінск, вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Пасля скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На станаўленне Алеся як асобы паўплывалі часы беларускага адраджэння 1990-х і выхаванне ў мастацкім асяроддзі. Таксама на мяне паўплывала сям’я. Я выхоўваўся ў творчым асяродку. Мае бацькі — мастакі, і я шмат чаго атрымаў ад іх: разуменне культуры, разуменне беларускасці ў маім уласным уяўленні. На мой погляд, перш-наперш трэба быць беларусам у душы. У беларусаў ёсць адна родная мова — беларуская. Гэта дух нацыі. І стаўленне да яе павінна быць адпаведнае. На мой погляд, без мовы не можа быць дзяржавы. Стаўленне да мовы і культуры трэба выхоўваць перш-наперш у сабе, каб захаваць для нашых нашчадкаўАлесь Таболіч: «Як другое нараджэнне» / Будзьма беларусамі. У 1996 годзе заснаваў гурт Znich. Яго музыка вызначаецца спалучэннем беларускай фальклорнай традыцыі з цяжкай музыкай.
У 1998 годзе прымаў удзел у заснаванні РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»Афіцыйны сайт «СЭТ». Арганізатар шматлікіх канцэртаў і штогадовага фестывалю «Купальскае кола».
Працаваў у тату-салоне «У Лісіцы». Лічыць, што тату — гэта мастацтва, займаецца арнаментальнай татуіроўкай.
20 мая 2020 года Цэнтрвыбаркам РБ зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Алесь Таболіч падкрэсліваў, што не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак, нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць на яго думку павінны аб’яднаць беларусаў. Не сабраў неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў і зняўся з выбарчай гонкі 19 чэрвеня.
Сям’я Жонка Алеся. У разводзе.
Спасылкі
Кліп «Крыжы-абярэгі» Кліп «Мроя» Кліп «Дунаю»
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў