Вадзім Міхайлавіч Кабанчук (нар. , Бабруйск, Беларусь) — адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», сябра «Маладога фронту», сябра БХД, палітвязень Беларусі. Намеснік камандзіра палка Каліноўскага.

Біяграфія Кабанчук нарадзіўся 29 лістапада 1974 года ў Бабруйску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію ў Мінску.

У 1990-я гады — актывіст «Маладога фронту», актыўна ўдзельнічаў у акцыях беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

12 кастрычніка 1997 года, неўзабаве пасля «Маршу пустых каструль», Кабанчук арыштаваны за ўдзел у акцыях апазіцыі 10 сакавіка і 23 сакавіка 1997 года з нагоды Дня Волі. Актывіста зняволілі ў СІЗА-1 у Мінску і калываннямі схілялі да супрацоўніцтва з КДБ.

Кабанчуку прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 186.3 КК РБ («арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 артыкула 187 КК РБ («супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў, звязаны з гвалтам альбо пагрозай прымянення гвалту»). Яго абвінавацілі ў нападзе на капітана міліцыі ў цывільным, які рабіў відэаздымкі падчас дэманстрацыі 23 сакавіка 1997 года.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 14 снежня 1997 года напісаў і прысвяціў сябрам «Маладога Фронту», якія знаходзіліся ў зняволенні, Аляксею Шыдлоўскаму, Вадзіму Лабковічу і Вадзіму Кабанчуку верш «Люблю Беларусь!»

23 снежня 1997 г. выканаўчы дырэктар Хьюман Райтс Вотч звярнуўся да Лукашэнкі з заклікам спыніць пераслед і незаконныя арышты сяброў арганізацыі «Малады фронт» Вадзіма Лабковіча, Аляксея Шыдлоўскага і Вадзіма Кабанчука.

27 сакавіка 1998 года суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні грамадскага парадку і супраціўленні міліцыі і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Вызвалены ў зале суда.

Узначальваў заснаваную ў кастрычніку 1998 года спартыўна-патрыятычную арганізацыю «Край» радыкальнага кірунку, якая ўтварылася з спартыўнага аддзелу «Маладога Фронту» — СПА «КРАЙ».

На працягу 2001 года Кабанчук удзельнічаў у працы грамадскай камісіі па расследаванні выкраданняў вядомых беларускіх апазіцыйных дзеячаў Ю. Захаранкі і В. Ганчара, бізнесмена А. Красоўскага і журналіста Д. Завадскага.

У 2002 годзе Кабанчук папрасіў палітычнага прытулку ў Бельгіі. Кабанчук браў актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Быў адным з арганізатараў «Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання» ў Бельгіі. Закладзенае ў Антверпене 26.05. 2003 года.

Праз некалькі гадоў вярнуўся ў Беларусь. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года падтрымаў кандыдата Аляксандра Мілінкевіча.

У прэзідэнцкія выбары 2010 года быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010. 13 лютага 2011 годзе Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары 13 лютага за тое, што вёз з сабой брашуры аб падзеях у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Суткі яго пратрымалі ў , спрабуючы абвінаваціць у супраціве супрацоўнікам мытні. Пазней перавезлі ў Мінск у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. асудзіў Кабанчука на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. Падчас арышту яго некалькі разоў вазілі на допыты ў КДБ як сведку па справе аб «масавых беспарадках», узяўшы падпіску пра неразгалошванне.

Сябра аргкамітэту грамадскай кампаніі Народны сход, якая разгарнулася ў 2011 года. 07 кастрычніка 2011 года затрыманы ў Мінску на машыне з улёткамі з праектам рэзалюцыі Народнага сходу, які мусіў адбыцца 08 кастрычніка 2011 года 40 тысяч улётак былі канфіскаваныя.

25 сакавіка 2012 года Кабанчук быў затрыманы перад пачаткам акцыі, прысвечанай Дню Волі, каля Опернага Тэатра ў Мінску. У яго аўтамабілі знаходзіліся візуальныя матэрыялы і расцяжкі, якія планавалася выкарыстоўваць падчас шэсця. Кабанчука пратрымалі ў Цэнтральным РУУС каля шасці гадзін і вызвалілі без тлумачэння прычын затрымання. Аўтамабіль, якім ён кіраваў падчас затрымання, застаўся ў міліцыі. Яго праверылі на магчымасць угону.

Кабанчук апошнія гады знаходзіцца ва Украіне. Удзельнічае ў ваенных дзеяннях на Усходзе Украіны як добраахвотнік на баку Украіны. З сакавіка 2022 года намеснік камандзіра Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк.

Пазней пакінуў полк. У жніўні 2024 года заняў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі.

У 2026 годзе яго завочна прыгаварылі да 25 гадоў турмы і буйнога штрафу.

Узнагароды Узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2016 год, медалём Ордэна Пагоні (2024).

Крыніцы

Літаратура Palitviazni.info — 2013. — С.119-120 Я адзавуся. Укладальнік Сяргей Панізнік — Мінск. 2014. — С.46

Спасылкі

Вадзім Кабанчук — Свабоду палітвязьням! https://docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/adzin_dzen_palitviaznia.pdf http://inosmi.ru/sngbaltia/20121029/201532031.html Списки лиц, преследуемых по политическим мотивам

Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Полк Каліноўскага Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём ордэна Пагоні