Лю́тненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Лютня.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска ЛеснікіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. 6 красавіка 1973 года скасавана вёска ФаставаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)., у сакавіку 1977 года — вёска БобрыкіРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 29 мая 1978 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лютня, сельсавет перайменаваны ў ЛютненскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капачоўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1125 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,9 % — беларусы, 5,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Склад На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 14 населеных пунктаў: Банькаўшчына — вёска Будагошч — вёска Гімбатаўка — вёска Дзеснакіта — вёска Дубасна — вёска Казлоўка — вёска Кандратаўск — вёска Красная Паляна — вёска Красны Бераг — вёска Лютня — вёска Рассвет — вёска Старое Сяло — вёска Чарнілава — вёска Шамаўшчына — вёска

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе