Міграцыя Лесэпса (таксама званая Эрытрэйскае ўварванне) — пастаянная міграцыя марскіх арганізмаў праз Суэцкі канал, як правіла, ад Чырвонага мора да Міжземнага мора, радзей у процілеглым кірунку. Яна названа ў гонар Фердынанда дэ Лесэпса, французскага дыпламата, які адказваў за будаўніцтва канала.

У больш шырокім кантэксце, тэрмін «міграцыя Лесэпса» ўжываецца для апісання любой міграцыі жывёл праз штучныя збудаванні, г. зн. тыя, якія б не адбыліся ў выпадку адсутнасці штучнага збудавання.

Катэгорыя:Суэцкі канал