Пётр Аляксеевіч Атрошчанка (нар. , пас. Барэц, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Інжынер шляхоў зносін па эксплуатацыі чыгунак»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканаміст-менеджар».

Працаваў дзяжурным па чыгуначнай станцыі Маладзечна. Служыў у органах ваенных зносін Узброеных Сіл. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, быў намеснікам начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання (2016—2019).

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе».

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання