Гні́лка — рака ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 16Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км, плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Арэхаўка. Вадазбор на паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша. Упадае ў Друць прыкладна за 0,7 км у напрамку на захад ад аграгарадка Старое Радча.
Каля ракі вёскі Арэхаўка, Дудаковічы, Лясныя, Ваўканосава, Навапруддзе, аграгарадок Старое Радча. У напрамку на ўсход ад вёскі Дудаковічы і паміж вёскамі Лясныя і Ваўканосава на рацэ плаціны і сажалкі.
Літаратура
Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Круглянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці