Чыжо́ўка — колішняя вёска на правым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.
Гісторыя Заснаваная ў 1920-я гады. З 1934 года ў Навадворскім сельсавеце Менскага раёна. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада МінскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194)., Заводскі раён. Забудова вёскі знесеная, на яе месцы мікрараён Чыжоўка-5.
У гонар вёскі названы мікрараён.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска