міні|Тыповы спінер з трыма пялёсткамі міні|150px|Кручэнне спінера міні|Вяртушка з падсветкай Спінер, вяртушка, ручная круцёлка () — забаўляльная круцільная цацка. У цэнтры спінера знаходзіцца металічны або керамічны падшыпнік, да якога прымацавана некалькі радыяльных лопасцей/крылаў або ўцяжарвальнікаў.

Цацка вырабляецца з розных матэрыялаў — латуні, нержавейнай сталі, тытану, медзі або пластыку. Матэрыял і дызайн падшыпнікаў уплывае на працягласць кручэння, тып вібрацыі і шуму, ствараючы сэнсарную зваротную сувязь.

Эксперты падзяліліся ў ацэнках карысці спінера для здароўя, некаторыя лічаць, што ён можа дапамагчы ў гэтых выпадках, іншыя адмаўляюць гэтую магчымасць і лічаць, што цацка хутчэй адцягвае, чым дапамагае сканцэнтравацца.

Спінер быў вынайдзены ў 1990-х гадах, але зрабіўся папулярным толькі ў 2017 годзе. Спінер зрабіўся папулярным сярод школьнікаў, якія выконваюць з ім розныя трукі. У выніку спінеры забаранілі ў некалькіх школах у ЗША на падставе таго, што цацкі адцягваюць дзяцей ад вучобы.

Гісторыя Першапачаткова ў СМІ, такіх як The Guardian, The New York Times, New York Post , стварэнне спінера прыпісвалася Кэтрын Хетынгер, інжынеру-хіміку па адукацыі. У інтэрв'ю The New York Times яна сказала, што ідэя для цацкі прыйшла ёй пасля таго, як яна ўбачыла ў Ізраілі арабскіх хлапчукоў, якія кідалі камянямі ў паліцэйскіх. У адказ на гэта ёй захацелася стварыць заспакаяльную цацку, якая змагла бы дапамагчы дзецям вызваліць назапашаную энергію і «спрыяць дасягненню міру». Аднак у інтэрв'ю The Guardian яна расказала іншую версію, пра тое, што цацку стварыла для сваёй дачкі, калі пакутавала ад міястэніі Эрба-Гольдфлама (аўтаімуннае захворванне, якое выклікае сіндром паталагічнай мышачнай стамляльнасці). Кэтрын не магла гуляць з дачкой, таму сваімі рукамі зрабіла для яе цацку з газеты і ліпкай стужкі. Цацка затым набыла некаторую вядомасць, і Кэтрын пачала вырабляць яе дома і прадаваць на мастацкіх кірмашах у Фларыдзе. 28 мая 1993 года Хетынгер падала патэнт на «цацку-круцёлку», прыладу круглай формы з мяккага пластыку, з пашырэннем () у цэнтры для ўтрымання пальцамі і з вобадам (). Яна разаслала прататып вытворцам цацак, аднак не мела поспеху; так, напрыклад, кампанія Hasbro пасля аналізу рынку адмовілася ад здзелкі. У рэшце рэшт тэрмін дзеяння на патэнт Хетынгер мінуў у 2005 годзе, а ў выпадку падаўжэння ён бы скончыўся яшчэ ў 2014.

Зноскі

Катэгорыя:Вынаходніцтва Катэгорыя:Цацкі