Саратаўскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт імя В. І. Разумоўскага () — дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі г. Саратава.

Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе па загадзе Імператара Мікалая II і складаўся з адзінага факультэта — медыцынскага. Універсітэт бурна развіваўся і да 1930 года быў падзелены на Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага («класічны») і Саратаўскі медыцынскі інстытут, у склад якога ўвайшлі тры факультэты: лячэбна-прафілактычны, санітарна-гігіенічны, аховы мацярынства і маленства.

У 1993 годзе Саратаўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга медыцынскі інстытут быў ператвораны ў медыцынскі ўніверсітэт.

У 2009 годзе, падчас святкавання 100-гадовага юбілею ВНУ, універсітэту прысвоена імя яго першага рэктара В. І. Разумоўскага.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Клаўдзія Аляксееўна Кузьміна Анатоль Аляксандравіч Нікулін

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1909 годзе Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Расіі Катэгорыя:Медыцынскія ўніверсітэты Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Саратаў