Канстанцін Аляксандравіч Шу́ін ( — ) — вучоны ў галіне агародніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (1964), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Барысаўскае (Растоўскі раён Растоўскай вобласці Расіі). У 1940 годзе скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года загадчык кафедры плодаагародніцтва Бурацкага сельскагаспадарчага інстытута. З 1961 года загадчык кафедры плодаагародніцтва ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Навуковая дзейнасць К. А. Шуіну належаць працы па аграбатаніцы і арашэнню агароднінных культур, вырошчванню агародніны ў ахоўным грунце.

Сярод апублікаванага: Выращивание овощей под синтетической плёнкой — Мн., 1966. Овощные культуры — Мн., 1974. 70 видов овощей на огороде — Мн., 1979. Овощеводство: учебное пособие — Мн., 1987. Огород с весны до осени [Текст] / К. А. Шуин, Н. Я. Ипполитова, Н. К. Закревская. — 2-е изд. — Мн.: Ураджай, 1998. — 256 с.: ил. — ISBN 985-04-0297-0

Літаратура

Константин Александрович Шуин: (к 100-летию со дня рождения) / В. В. Скорина // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : научно-методический журнал. — 2013. ― № 4. ― С. 155―156.

Спасылкі Кафедра плодоовощеводства / История // Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмі

Шуин Константин Александрович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Члены КПСС