Піжма () — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора.
Даўжыня — 283 км, плошча вадазбору 5470 км². Расход вады — 55 м³/с, найбольшы — 800 м³/с.
Бярэ пачатак на паўднёвых адгор’ях грады Касмінскі Камень Ціманскага кража ад зліцця дзвюх рэк — Пячорская Піжма і Светлая, паблізу мяжы з Архангельскай вобласцю. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, раскрываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня. Жыўленне пераважна снегавое. Суднаходная ў нізоўях.
Найбуйнейшыя прытокі — Вяткіна (левы); Светлая, Умба (правыя).
Літаратура
Спасылкі Пижма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Прытокі Пячоры