Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Весялова.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Велікастахаўскі сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікае Стахава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцюкоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 16 студзеня 1969 года ў склад Прыгараднага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікае Стахава, Дудзінка, Ляшчыны, Прудок і Чырвоны Кастрычнік), у склад сельсавета з Кішчынаслабодскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Весялова, сельсавет перайменаваны ў ВесялоўскіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239). 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаўхоліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 15 чэрвеня 2022 года скасавана вёска Дубовы ЛогРешение Борисовского районного Совета депутатов от 15 июня 2022 г. № 261 Об упразднении сельских населенных пунктов Борисовского района Минской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1496 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1947 чалавек.
Славутасці На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Мемарыяльны комплекс на Брылёўскім полі, які прысвечаны падзеям вайны 1812 года і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.
У 2000 годзе на тым жа месцы археолагі знайшлі адзін з найбольш адметных манетна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.
Помнікі + Помнік французскім воінам, якія загінулі на Брылёўскім полі падчас пераправы праз Бярэзіну 14-17 лістапада 1812-га года і магіла невядомага французскага салдата (пачатак 2000-х) Манумент у гонар 150-годдзя бітвы пры Бярэзіне (1962 год) Помнік рускім воінам, якія загінулі ў вайне 1812-га года (пач. ХІХ ст.; рэканструкцыя ХХ ст.)
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе